У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных акцыі МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прадстаўнікі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі заняткі з работнікамі арганізацыі па правілах бяспекі жыццядзейнасці і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі.
На занятках разгледжаны парадак дзеянняў пры атрыманні сігналаў грамадзянскай абароны: «Паветраная трывога», «Адбой паветранай трывогі», «Радыяцыйная небяспека», «Хімічная трывога».